Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
20 мая (панядзелак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла
23 мая (чацвер) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара
26 мая (Нядзеля) – Урачыстасць Святой Тройцы
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота — 18.00 (Вігілія Спаслання Духа Святога);
нядзеля – 9.30, 12.00(Урачыстасць Першай Святой Камуніі), 16.00; 18.00
Набажэнства маёвае ў нашай парафіі будзе адбывацца:
будні дзень пасля святой Імшы а 7.00 альбо 19.00;
Нядзеля пасля святой Імшы а 9.30.
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Аўторак, серада, чацвер, пятніца, субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l 24 мая (пятніца) пасля Імшы а 19.00 адбудзецца споведзь першакамунійных дзяцей і іх бацькоў.
l 26 мая (Нядзеля) на святой Імшы а 12.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі дзяцей, якія ўдзельнічалі ў катэхезе і падрыхтоўваліся да гэтага моманту ў іх жыцці.
l У Нядзелю а 16.00 будзе дадатковая Святая Імша.
l 1 чэрвеня адбудзецца выезд першакамунійных дзяцей у Будслаў на святкаванне Сусветнага дня дзіцяці. Запісаць дзяцей можна ў закрыстыі альбо па тэлефоне ў а. пробашча.
l 2 чэрвеня плануецца правядзенне працэсіі Божага Цела ў Мінску. Пачатак а 9.00 на Залатой Горцы. Запрашаем да ўдзелу.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.
23 мая (чацвер) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара