Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

Velikodnaja niadzelia712.05 - 18.05.2024 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

13 мая (панядзелак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы

14 мая (аўторак) – свята св. Мацвея, апостала

16 мая (чацвер) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка

18 мая (субота) – успамін св. Станіслава Папчынскага, заснавальніка Ордэна Айцоў Марыянаў

19 мая (нядзеля) – урачыстасць Спаслання Духа Святога

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:

панядзелак — 7.00;

аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;

субота — 18.00 (Вігілія Спаслання Духа Святога);

нядзеля – 9.30, 12.00, 18.00.

Набажэнства маёвае ў нашай парафіі будзе адбывацца:

будні дзень пасля святой Імшы а 7.00 альбо 19.00;

Нядзеля пасля святой Імшы а 9.30.

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Аўторак, серада, чацвер, пятніца, субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.

l  16 мая (чацвер) святую Імшу а 19.00 узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэззі Юрый Касабуцкі. Таксама здзейсніць абрад асвячэння новых арганаў для нашай святыні. На заканчэнне Святой Імшы адбудзецца адмысловы канцэрт арганнай музыкі пад кіраўніцтвам спадара Уладзіміра Неўдаха. Сардэчна ўсіх запрашаем да ўдзелу.

l  26 мая (Нядзеля) адбудзецца ўрачычтасць Першай Святой Камуніі дзяцей, якія ўдзельнічалі ў катэхезе і падрыхтоўваліся да гэтага моманту ў іх жыцці.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.