Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
05.05 - 11.05.2024 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
9 мая (чацвер) – урачыстасць Унебаўшэсця Пана
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак, чацвер, субота — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 18.00.
Набажэнства маёвае ў нашай парафіі будзе адбывацца:
будні дзень і чацвер пасля святой Імшы а 7.00 альбо 19.00;
Нядзеля пасля святой Імшы а 9.30.
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Аўторак, серада, чацвер, пятніца, субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі. Пасля Імшы кожны дзень набажэнства маёвае.
l Катэхеза для дзяцей, моладзі і дарослых працягваецца ў сераду, суботу і нядзелю паводле сталага плана.
l 4 мая адбыўся марыянскі турнір для міністратаў у Жодзіна. Нашыя міністранты занялі 6 месца з 8 камандаў. Віншуем! Дзякуй вялікі хлопцам за ўдзел у спатканні, а таксама спадарам Дзмітрыю Цыган і Максіму Хілімончыку за дапамагу з транспартам.
l 16 мая прыпадае 9 гадавіна асвячэння нашай капліцы. З гэтай нагоды святую Імшу а 19.00 узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэззі Юрый Касабуцкі. Таксама здзейсніць абрад асвячэння новых арганаў для нашай святыні. На заканчэнне Святой Імшы адбудзецца адмысловы канцэрт арганнай музыкі пад кіраўніцтвам спадара Уладзіміра Неўдаха і яго групы студэнтаў. Сардэчна ўсіх запрашаем да ўдзелу.
l 26 мая (Нядзеля) адбудзецца ўрачычтасць Першай Святой Камуніі дзяцей, якія ўдзельнічалі ў катэхезе і падрыхтоўваліся да гэтага моманту ў іх жыцці.
l Фацімскае набажэнства адбудзецца у суботу 11 мая а 17.00.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.
9 мая (чацвер) – урачыстасць Унебаўшэсця Пана;