Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
14.04 - 20.04.2024 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ўспамінаў і святаў:
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота — 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 18.00.
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, чацвер, пятніца і субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l Катэхеза для дзяцей, моладзі і дарослых працягваецца ў сераду, суботу і нядзелю паводле сталага плана.
l 26 мая (Нядзеля) у нашай парафіі адбудзецца урачычтасць Першай Святой Камуніі дзяцей, якія ўдзельнічалі ў катэхезе і падрыхтоўваліся да гэтага важнага моманту ў іх жыцці. Вельмі прашу бацькоў, каб дзеці абавязкова прысутнічалі на занятках у гэтыя апошнія дні месяца перад урачыстасцю Першай Святой Камуніі.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.