Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
31.03 - 06.04.2024 г.
Вялікодны тыдзень:
9 сакавіка - Велікодная Нядзеля
10 сакавіка (пн) - другі дзень святаў
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00, 19.00;
аўторак – 7.00, 19.00 (Урачыстасць абавязковая);
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота — 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 18.00 (Нядзеля Божай Міласэрднасці);
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Перажываем актаву Пасхі (8 дзён святкавання Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста), у сувязі з гэтым пост у пятніцу не абавязвае.
l Заняткі па катэхезе для дзяцей будуць працягвацца ад 17 красавіка паводле сталага плана.
l Наступная Нядзеля – Нядзеля Божай Міласэрнасці.
l 8 красавіка (панядзелак) – Урачыстасць Звеставання Пана. Святая Імша будзе а 7.00 і 19.00.
l Дзякуем усім, хто на працягу тыдня дапамагаў у падрыхтоўцы свята Пасхі: жанчынам, якія прыбіралі капліцу і ўсім, хто прымаў актыўны ўдзел у Літургіі Вігіліі Пасхальнай. Асаблівая падзяка хору, арганістцы Рыце, якія вельмі прыгожа спявалі падчас Трыдыума Пасхальнага і Урачыстасці Змёртвыхпаўстання. Вялікі дзякуй жанчынам, якія дыжурылі ў парафіяльным кіёску і вязалі вярбу на Пальмовую Нядзелю на чале з Людмілай Смыковіч і Валянцінай Шышкела. Дзякуй Анастасіі Аўдзевіч за Пасхальныя дэкарацыі.
l У суботу (6 красавіка) адбудзецца парафіяльная пілігрымка Іўе-Тракелі. Ад“езд ў 8.00 ад прыпынку з боку Белаграпрамбанка. Для тых, хто едзе ўпершыню, гэта прыпынак грамадскага аўтобуса №17 у бок метро «Каменная Горка» на супраць ТЦ «Максімус». Просьба усім быць на прыпынку а 7.45.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.