Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
17.03 - 23.03.2023 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
19 сакавіка (субота) – Урачыстасць Св. Юзафа
24 сакавіка (нядзеля) – Пальмовая нядзеля
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак – 7.00, 19.00 (Урачыстасць абавязковая);
серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота — 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16:00, 18.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, чацвер, пятніца і субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l У часе Вялікага Посту ў кожную пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні падрыхтуюць і будуць праводзіць дзеці.
l У нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы, якая цэлебруецца а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.
l Катэхеза для дзяцей, моладзі і дарослых адбудзецца паводле сталага плана.
l Наступная Нядзеля – Пальмовая Нядзеля, асвячэнне галінак. На працягу тыдня ў сераду, чацвер і суботу, пасля вечаровых Імшаў будзем рыхтаваць вербы на Пальмовую нядзелю. Буду вельмі ўдзячны за дапамогу ў гэтай працы.
l Сужэнствы, якiя жадаюць паглыбiць сваю любоў i ўзаемапаразуменне, перажыць нешта незвычайнае, а таксама тыя сужэнствы, якiя маюць часовыя цяжкасцi ў сваiх адносiнах, сардэчна запрашаем прыняць удзел у Сужэнскiх Рэкалекцыях, якiя праводзiць рух "Сужэнскiя Сустрэчы". Адбудуцца яны з 5 па 7 красавіка ў ЦЭНТРЫ “КАРЫТАС” у вёсцы Ляскоўка
каля Бараўлян. Каб больш даведацца пра рэкалекцыi i запiсацца на iх, глядзiце iнфармацыю на ПЛАКАЦЕ на ўваходзе ў касцёл!
l З 9 красавіка стартуе цыкл Вечароў для закаханых, які правядзе рух Сужэнскія сустрэчы. Удзельнічаць у іх могуць пары, якія сустракаюцца, а таксама тыя, якія вырашылі стварыць сям’ю, Гэта вельмі плённы, цікавы і рамантычны час, які дапаможа глыбей пазнаць і зразумець адзін аднаго!Вечары будуць праходзіць анлайн, такім чынам ў іх могуць удзельнічаць закаханыя пары з розных куткой Беларусі. Нумар тэлефона для запiсу можна даведацца ў закрыстыі. Адзіны нумар Сужэнскіх сустрэч: +375 29 652 11 44
l Зарпрашаеі наведваць парафіяльны кіёск.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чыціні нашай капліцы.