Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

VialikiPost410.03 - 16.03.2023 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

14 сакавіка (чацвер) – Гадавіна пасвячэння Катэдральнага Касцела ў Мінску

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:

панядзелак — 7.00;

аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;

субота — 18.00;

нядзеля – 9.30, 12.00, 18.00

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, чацвер, пятніца і субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.

l  У часе Вялікага Посту ў кожную пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні падрыхтуюць і будзе праводзіць моладзь.

l  У нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы, якая цэлебруецца а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.

l  Катэхеза для дзяцей, моладзі і дарослых адбудзецца паводле сталага плана.

l  6 красавіка запрашаем у парафіяльную аўтобусную пілігрымку «Да Маці Божай Тракельскай». Запіс і падрабязная інфармацыя ў спадарыні Людмілы Смыковіч і а. Канстанціна Анашка МІС.

l  Асаблівая падзка а. Івану Садоўскаму за праведзеныя велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі. Божа адудзяч.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чыціні нашай капліцы.