Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

2017xxix zvycz njadz22.10 - 28.10.2023 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

28 кастрычніка (субота) – свята св. Сымона і Юды, апосталаў

 

1. У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

 

2. Малітва ружанцовая адбываецца ў сераду, чацвер, пятніцу, суботу* – 18.30 (17.30*) разам з  Адарацыяй НС. Асаблівым чынам у чацвер запрашаем на ружанец дзяцей.

 

3. У сераду, суботу і нядзелю катэхеза для моладзі і дзяцей камунійных паводле сталага плану. Праз тыдзень пачатак катэхетычных канікул.

 

4. У Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.

 

5. Традыцыйныя “Выпамінкі” можна на працягу тыдня і актавы малітвы за памерлых прыносіць у закрыстыю. З 2 па 9 лістапада, у нашай Капліцы кожны дзень, а 18.30 будзе літургія  Нешпараў за памерлых вернікаў і а 19.00 Святая Імша.

 

6. Малітва на сухараўскіх могілках па вуліцы Янкоўскага адбудзецца 5 лістапада а 14.00. Запрашаем да супольнага набажэнства за нашых памерлых вернікаў.

 

7. У кіёску можна набыць новыя каляндары на новы 2024 год.

 

8. Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Таксама ўсім, хто дапамагаў у прыбіранні капліцы на гэтым тыдні. Заахвочваю новых парафіян запісвацца ў графік уборкі капліцы, каб у восеньскі час наша капліца заставалася заўсёды чыстай і ўтульнай.

 

9. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

 

23.10 ПАНЯДЗЕЛАК
7.00 – Св. Імша

24.10 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша

25.10 СЕРАДА
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша

26.10 ЧАЦЬВЕР
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

27.10 ПЯТНІЦА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

28.10 СУБОТА - свята св. Сымона і Юды, апосталаў
17.30 – Выстаўленне і ружанец
                18.00 – Св. Імша

29.10 ХХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша