Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

10.09 - 16.09.2023 г.

2017xxiii zvycz njadzНа гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

12 верасня (аўторак) – Успамін Найсвяцейшага Імя Марыі

13 верасня (серада) – успамін св. Яна Златавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла

14 верасня (чацвер) – свята Узвышэння Святога Крыжа

15 верасня (пятніца) – Успамін НПМ Балеснай

16 верасня (субота) – успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў

 

1. У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

 

2. Заахвочваю, каб бацькі дапамаглі сваім дзецям так зарганізаваць школьныя заняткі, каб была магчымасць удзельнічаць у касцёльнай катэхезе. Усе новыя асобы, хто будзе ўдзельнічаць упершыню ў занятках, запішыцеся на катэхезу ў закрыстыі альбо па тэлефоне ў святароў альбо катэхетаў. Ёсць магчымасць індывідуальнай падрыхтоўкі дарослых да святых сакрамантаў: хросту, споведзі, св. Камуніі, шлюбу. План заняткаў будзе аб’яўлены на наступнай нядзелі.

 

3. У кіёску можна набыць каталіцкую прэсу: «Авэ Марыя» і «Наша вера». Хто жадае атрымоўваць гэтыя часопісы на пастаяннай аснове (падпіска), калі ласка падайце свае імёны і прозвішчы асобе ў кіёску.

 

4. Калі хто жадае далучыцца да парафіяльнай суполкі ў Вайберы, каб  атрымоўваць парафіяльныя паведамленні, расклад набажэнстваў і г.д., а таксама важную інфармацыю, якая тычыцца функцыянавання парафіі., запішыце свой нумар тэлефона на картачцы, якая знаходзіцца ў закрыстыі.

 

5. Шчыра дзякуем за ўпрыгожванне кветкамі алтара, за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама ўсім хто дапамагаў у прыбіранні нашай капліцы на гэтым тыдні.

 

6. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

11.09 ПАНЯДЗЕЛАК
7.00 – Св. Імша

12.09 АЎТОРАКУспамін Найсвяцецшага Імя Марыі
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша


13.09 СЕРАДА – Успамін Св. Яна Златавуснага
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша

14.09 ЧАЦЬВЕР – Свята Узвышэння Святога Крыжа
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

15.09 ПЯТНІЦА – Успамін НПМ Балеснай
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

16.09 СУБОТА – Успамін Св. Карнэлія і Кіпрыяна
17.30 – Выстаўленне і ружанец
18.00 – Св. Імша

17.09 ХХV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша