Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017xxii zvycz njadz03.09 - 09.09.2023 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

8 верасня (чацвер) – Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

 

1. Парадак набажэнстваў на наступным тыдні:

серада, пятніца, субота – 18.30 Адарацыя НС і ружанец.

 

2. У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

 

3. На гэтым тыдні прыпадае Першы чацвер месяца. Выключна ў пятніцу молімся навэннай да Св. Уршулі.

 

4. Разам з новым школьным годам, распачынаем зяняткі па катэхезе ў парафіі. Заахвочваю, каб бацькі дапамаглі сваім дзецям так зарганізаваць школьныя заняткі, каб была магчымасць удзельнічаць у касцёльнай катэхезе. Усе новыя асобы, хто будзе ўдзельнічаць упершыню ў занятках, запішыцеся на катэхезу ў закрыстыі альбо па тэлефоне ў святароў альбо катэхетаў. Таксама ёсць магчымасць індывідуальнай падрыхтоўкі дарослых да святых сакрамантаў: хросту, споведзі, св. Камуніі, шлюбу. План заняткаў будзе аб’яўлены пазней.

 

5. Заахвочваю да набыцця ў кіёску каталіцкай прэсы «Авэ Марыя» і «Наша вера». Хто жадае атрымоўваць гэтыя часопісы на пастаяннай аснове (падпіска), калі ласка падайце свае імёны і прозвіш5.чы асобе ў кіёску.

 

6. Ствараем суполку нашай парафіі ў Вайберы, каб там размяшчаць парафіяльныя паведамленні, расклад набажэнстваў і г.д., а таксама важную інфармацыю, якая тычыцца функцыянавання парафіі. Калі хто жадае да яе далучыцца, запішыце свой нумар тэлефона на картачцы, якая знаходзіцца ў закрыстыі.

 

7. Шчыра дзякуем за ўпрыгожванне кветкамі алтара, за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама ўсім хто дапамагаў у прыбіранні нашай капліцы на гэтым тыдні. 

 

8. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

 

04.09 ПАНЯДЗЕЛАК
7.00 – Св. Імша

05.09 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша

06.09 СЕРАДА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

07.09 ЧАЦЬВЕР – Свята Нараджэння НПМ
7.00 – Св. Імша

10.09 ПЯТНІЦА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

11.09 СУБОТА
17.30 – Выстаўленне і ружанец
18.00 – Св. Імша

12.09 ХХІII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша