Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017xvi zvycz njadz17.07 - 23.07.2022 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

22 ліпеня (пятніца) – Свята Св. Марыі Магдалены

23 ліпеня (субота) – Свята Св. Брыгіты

 

1. Расклад набажэнстваў на гэтым тыдні выглядае так як звычайна:

Пн – 7.00

Аўт, Ср, Чц, Пт – 19.00

Сб – 18.00

Ндз – 9.30, 12.00, 20.00

 

2. 5-6 жніўня адбудуцца Урачыстасці ў гонар Благаслалёных Мучанікаў Юрыя і Антонія ў Росіцы. Запрашаем далучацца да пілігрымак. Пешая з Друі 3-5 жніўня пад кіраўніцтвам а. Іллі Саўчанка. Аўтобусная з нашай парафіі 5-6 жніўня. Запісвацца можна ў закрыстыі альбо у сп. Людмілы Смыковіч (аўтобус)

 

3. 24 ліпеня 2022г., у бліжэйшую нядзелю да літургічнага ўспаміну св. Анны і св. Яўхіма, па волі папы Францішка ва ўсім Паўсюдным касцёле будзе адзначацца Другі сусветны дзень бабуль і дзядуль, і пажылых людей. У сувязі з гэтым у касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску адбудзецца ўрачыстая канцэлебраваная св. Імша, якую ўзначаліць бп. Юрый Касабуцкі. Да ўдзелу запрашаюцца бабулі і дзядулі з дзяцьмі і ўнукамі і старэйшыя людзі на супольную малітву ў іх інтэнцыях. З нагоды святкавання гэтага дня ўдзельнікі могуць атрымаць адпуст. Пасля літургіі плануецца святочная праграма і пачастунак. Пачатак а 13.00 гадзіне.

 

4. Просьба да мужчын дапамагчы ў кашэнні травы на нашай тэрыторыі.

 

5. Дзякуй усім хто дапамагаў у прыбіранні нашай капліцы на гэтым тыдні. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

 

6. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

 

18.07 ПАНЯДЗЕЛАК
7.00 – Св. Імша

19.07 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша

20.07 СЕРАДА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

21.07 ЧАЦЬВЕР
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

22.07 ПЯТНІЦА – Свята Св. Марыі Магдалены
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша


23.07 СУБОТА – Свята Св. Брыгіты
17.30 – Выстаўленне і ружанец
18.00 – Св. Імша



24.07 ХVІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша
12.00 – Св. Імша
20.00 – Св. Імша