Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
22.05 - 28.05.2022 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
26 мая (чацьвер) – Урачыстасць Унебаўшэсця Пана
1. У сувязі з Урачыстасццю ў чацьвер 26 мая дзве Св. Імшы: 7.00 і 19.00.
2. Напрацягу месяца мая молімся літанію ушаноўваючы Найсвяцейшую Панну Марыю. З серады па суботу – перад Св. Імшой, у нядзелю – пасля раняшняй Імшы на 9.30
3. Просьба да мужчын нашай парафіі дапамагчы ў кашэнні травы на нашай тэрыторыі і дзякую тым хто дапамагаў на гэтым тыдні.
4. У наступную нядзелю адбудзецца агульнагарадская працэсія Божага Цела. Згодна з распараджэннем біскупа адмяняюцца ўсе ранішнія Св. Імшы. Галоўная Імша адбудзецца ў Касцеле на Залатой Горцы адкуль вырушыць працэсія да Чырвонага Касцела. У сувязі з гэтым у нашай капліцы 29 мая будзе дзве Св. Імшы у 14.00 і ў 18.00.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы, асабліва бацькам нашых дзяцей, якія сення прынялі Першую Св. Камунію. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
6. Расклад набажэнстваў на тыдзень:
23.05 ПАНЯДЗЕЛАК
7.00 – Св. Імша
24.05 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша
25.05 СЕРАДА
18.30 – Выстаўленне і ружанец, літанія да НПМ
19.00 – Св. Імша
26.05 ЧАЦЬВЕР - Урачыстасць Унебаўшэсця Пана
7.00 – Св. Імша
18.30 – Выстаўленне і ружанец, літанія да НПМ
19.00 – Св. Імша
27.05 ПЯТНІЦА
18.30 – Выстаўленне і ружанец, літанія да НПМ
19.00 – Св. Імша
28.05 СУБОТА
17.30 – Выстаўленне і ружанец, літанія да НПМ
18.00 – Св. Імша
29.05 VІІ ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
Ранішніх Імшаў няма. Запрашаем на Імшу у 9.00 у Касцел на Залатой Горцы і Працэсію Божага Цела.
14.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша