Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

NSvSiam26.12 - 02.01.2022 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

З 25 снежня па 1 студзеня трываем у Актаве Нараджэння Пана

27 снежня (панядзелак) – Свята Св. Яна

28 снежня (аўторак) – Свята Св. Немаўлят, мучанікаў

1 студзеня (суботу) – Урачыстасць Св. Багародзіцы Марыі

 

1. Заўтра 27 снежня Свята Св. Яна, Св. Імша ўвечары, у 19.00.

 

2. 31 студзеня Св. Імша адбудзецца ў 19.00 пасля яе набажэнства на заканчэнне каляндарнага года.

 

3. У пятніцу (1 студзеня) ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі Імшы будуць адпраўляцца ў 12.00 і 18.00.

 

4. 2 студзеня – першая нядзеля месяца. Адбудзецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пасля Св. Імшы на 9.30.

 

5. Дзякуем за дапамогу ў прыбіранні нашай капліцы на гэтым тыдні. Дзякуй за кожную вашую ахвяру на патрэбы нашай парафіі.

 

6. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

 

27.12 ПАНЯДЗЕЛАК - Свята Св. Яна
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

28.12 АЎТОРАК – Свята Св. Немаўлят, мучанікаў
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша

29.12 СЕРАДА – пяты дзень у Актаве Нараджэння Пана
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

30.12 ЧАЦВЕР – шосты дзень у Актаве Нараджэння Пана
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

31.12 ПЯТНІЦА – семы дзень у Актаве Нараджэння Пана
19.00 – Св. Імша, набажэнства на заканчэнне года

01.01 СУБОТА – Урачыстасць Св. Багародзіцы Марыі
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша

02.01 ІІ НЯДЗЕЛЯ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша, Адарацыя
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша