Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
19.12 - 25.12.2021 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
24 снежня (пятніца) – Вігілія Божага Нараджэння – Св. Імша (Пастэрка) у 22.00
25 снежня (субота) – Урачыстасць Нараджэння Пана – Св. Імшы: 9.30, 12.00, 18.00
1. Апошнія раратнія Св. Імшы гэтага Адвэнту адбудуцца ў панядзелак і сераду – у 7.00 і ў пятніцу (24.12), таксама ў 7.00.
2. Дзякуючы беларускім скаўтам у нашую парафію прыбыў Бэтлеемскі агонь, які будзе падтрымлівацца да Урачыстасці Божага Нараджэння і кожны жадаючы зможа ўзяць яго да сябе дахаты.
3. Заўтра ў панядзелак запрашаем дапамагчы ва ўпрыгожванні нашай капліцы. Працы распачнем у 17.00. А ў аўторак вечарам, пасля Імшы адбудзецца генеральнае прыбіранне нашай капліцы.
4. У кіеску можна набыць календары на наступны 2022 г. і аплаткі.
5. Дзякуем за дапамогу ў прыбіранні нашай капліцы на гэтым тыдні. Дзякуй за кожную вашую ахвяру на патрэбы нашай парафіі.
6. Расклад набажэнстваў на тыдзень:
20.12 ПАНЯДЗЕЛАК
7.00 – Рараты
21. АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша
22.12 СЕРАДА
7.00 – Рараты
23.12 ЧАЦВЕР
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша
24.12 ПЯТНІЦА – Вігілія Божага Нараджэння
7.00 – Рараты
22.00 – Вігілія Божага Нараджэння (Пастэрка)
25.12 СУБОТА – Урачыстасць Божага Нараджэння
9.30 – Св. Імша
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша
26.12 НЯДЗЕЛЯ СВЯТОЙ СЯМ’І
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша