Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
24.10 - 30.10.2021 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
28 кастрычніка (чацвер) – Свята Св. Сымона і Юды Тадэвуша
1. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі будуць адбывацца з серады па суботу ў 18.30, перад кожнай Святой Імшой. У чацвер – ружанец з удзелам дзяцей.
2. У аўторак запрашаем на Нешпары за памерлых, якія адбудуцца ў 18.30, перад Св. Імшой. Імены памерлых, за якіх хочам маліцца можна запісаць у сакрыстыі.
3. Набліжаецца пачатак лістапада – час, прысвечаны ў Касцёле малітве за памерлых. Заахвочваем да таго, каб да надыходу Урачыстасці Усіх Святых і Дня ўспаміну памерлых прыбраць магілы вашых блізкіх і паклапаціцца, каб на кожнай магіле былі адмысловыя знічы і кветкі. У парафіі мы таксама будзем маліцца за нашых памерлых.
4. 7 лістапада ў 13.30, як штогод, адбудзецца малітва на Сухараўскіх могілках.
5. Дзякуем за дапамогу ў прыбіранні нашай капліцы на гэтым тыдні. Дзякуй за кожную вашую ахвяру на патрэбы нашай парафіі.
6. Расклад набажэнстваў на тыдзень:
25.10 ПАНЯДЗЕЛАК
7.00 – Св. Імша
26.10 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша
27.10 СЕРАДА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша
28.10 ЧАЦВЕР - Свята Св. Сымона і Юды Тадэвуша
18.30 – Св. Імша
19.00 –Выстаўленне і ружанец з удзелам дзяцей
29.10 ПЯТНІЦА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша
30.10 СУБОТА
17.30 – Выстаўленне і ружанец
18.00 – Св. Імша
31.10 ХХХІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша