Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

2017xxix zvycz njadz17.10 - 23.10.2021 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

18 кастрычніка (панядзелак) – Свята Св. Лукі

 

1. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі будуць адбывацца з серады па суботу ў 18.30, перад кожнай Святой Імшой. У чацвер – ружанец з удзелам дзяцей.

 

2. У аўторак запрашаем на Нешпары за памерлых, якія адбудуцца ў 18.30, перад Св. Імшой. Імены памерлых, за якіх хочам маліцца можна запісаць у сакрыстыі.

 

3. Набліжаецца пачатак лістапада – час, прысвечаны ў Касцёле малітве за памерлых. Заахвочваем да таго, каб да надыходу Урачыстасці Усіх Святых і Дня ўспаміну памерлых прыбраць магілы вашых блізкіх і паклапаціцца, каб на кожнай магіле былі адмысловыя знічы і кветкі. У парафіі мы таксама будзем маліцца за нашых памерлых. Карткі для ўпісання іх імёнаў можна ўзяць на дошцы аб’яваў.

 

4. Дзякуем за дапамогу ў прыбіранні нашай капліцы на гэтым тыдні. Дзякуй за кожную вашую ахвяру на патрэбы нашай парафіі.

 

5. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

 

18.10 ПАНЯДЗЕЛАК  - Свята Св. Лукі
7.00 – Св. Імша

19.10 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша

20.10 СЕРАДА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

21.10 ЧАЦВЕР
18.30 – Св. Імша
19.00 –Выстаўленне і ружанец з удзелам дзяцей

22.10 ПЯТНІЦА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

23.10 СУБОТА
17.30 – Выстаўленне і ружанец
18.00 – Св. Імша

24.10 ХХІХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша