Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
26.09 - 02.10.2021 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
27 верасня (панядзелак) – Успамін Св. Вінцэнта дэ Поль
29 верасня (серада) – Свята Св. Міхаіла Арханела
30 верасня (чацвер) – Успамін Св. Гераніма
1 кастрычніка (пятніца) – Успамін Св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус
2 кастрычніка (субота) – Успамін Св. Анелаў Ахоўнікаў
1. Запрашаем запісвацца на заняткі ў нашу нядзельную школу, а таксама запрашаем хлопцаў да службы пры алтары ў якасці міністрантаў і кандыдатаў у міністранты. Запісацца можна ў закрыстыі.
2. Кастрычнік – гэта месяц, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі будуць адбывацца з аўторку па суботу ў 18.30, перад кожнай Святой Імшой.
3. У аўторак запрашаем на Нешпары за памерлых, якія адбудуцца ў 18.30, перад Св. Імшой. Імены памерлых, за якіх хочам маліцца можна запісаць у сакрыстыі.
4. Невялікая змена ў раскладзе, у суботу Св. Імша будзе ў 18.00, а пасля яе – сустрэча для моладзі. 2.10 – першая субота месяца, таму ў 17.00 адбудзецца Фацімскае Набажэнства.
5. Дзякуем за дапамогу ў прыбіранні нашай капліцы на гэтым тыдні. Дзякуй за кожную вашую ахвяру на патрэбы нашай парафіі.
6. Расклад набажэнстваў на тыдзень:
27.09 ПАНЯДЗЕЛАК - Успамін Св. Вінцэнта дэ Поль
7.00 – Св. Імша
28.09 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша
29.09 СЕРАДА - Свята Св. Міхаіла Арханела
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша
30.09 ЧАЦВЕР - Успамін Св. Гераніма
18.30 – Св. Імша
19.00 –Выстаўленне і ружанец з удзелам дзяцей
01.10 ПЯТНІЦА - Успамін Св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша, Літанія да Сэрца Езуса
02.10 СУБОТА - Успамін Св. Анелаў Ахоўнікаў
17.00 – Фацімскае Набажэнства
18.00 – Св. Імша
03.10 ХХVІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша