Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Velikodnaja niadzelia502.05 - 08.05.2021 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

3 мая (панядзелак) – Свята Св. Філіпа і Якуба

 

2. У аўторак запрашаем на Нешпары за памерлых, якія адбудуцца ў 18.30, перад Св. Імшой. Імены памерлых, за якіх хочам маліцца можна запісаць у закрыстыі.

 

3. Распачынаецца месяц май, час калі мы ў нашых касцелах ушаноўваем Панну Марыю молячыся да яе літаніяй. У буднія дні Літанію да НПМ будзем адмаўляць пасля Св. Імшы. У Нядзелю – пасля Св. Імшы на 9.30.

 

4. 6 мая – першы чацвер месяца. Пасля Св. Імшы навэнна да Св. Уршулі.

 

5. 7 мая – першая пятніца месяца, ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса.

 

6. Вялікі дзякуй нашым мужчынам за дапамогу учора ў суботу і за прысутнасць на мужчынскім спатканні і малітве. Дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

 

7. Расклад набажэнстващ на тыдзень:

03.05 ПАНЯДЗЕЛАК – Свята Св. Філіпа і Якуба
7.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ

04.05 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ

05.05 СЕРАДА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ

06.05 ЧАЦЬВЕР
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ і Навэнна да Св. Уршулі

07.05 ПЯТНІЦА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ

08.05 СУБОТА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ

9. ІV ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ  
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша, Літанія да НПМ
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша