Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Velikodnaja niadzelia425.04 - 01.05.2021 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

29 красавіка (чацвер) – Свята Св. Кацярыны Сіенскай

1 мая (субота) – Успамін Св. Юзафа рамесніка

 

2. У аўторак запрашаем на Нешпары за памерлых, якія адбудуцца ў 18.30, перад Св. Імшой. Імены памерлых, за якіх хочам маліцца можна запісаць у закрыстыі.

 

3. Распачынаецца месяц май, час калі мы ў нашых касцелах ушаноўваем Панну Марыю молячыся да яе літаніяй. У буднія дні Літанію да НПМ будзем адмаўляць пасля Св. Імшы. У Нядзелю – пасля Св. Імшы на 9.30.

 

4. 1 мая – першая субота месяца. У 18.00 адбудзецца Адарацыя і Фацімскае набажэнства.

 

5. Бліжэйшая нядзеля – першая нядзеля месяца, таму пасля Св. Імшы на 9.30, адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

6. Дзякуем мкжчынам за дапамогу ў суботу. Запрашаем на сустрэчу 1 мая, у дзень успаміну Св. Юзафа рамесніка, усіх мужчын нашай парафіі. У 12.00 адбудзецца Св. Імша, а пасля яе пачастунак.

 

7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

 

8. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

 

26.04 ПАНЯДЗЕЛАК
7.00 – Св. Імша

27.04 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша

28.04 СЕРАДА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

29.04 ЧАЦЬВЕР – Свята Св. Кацярыны Сіенскай
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

30.04 ПЯТНІЦА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша

01.05 СУБОТА – успамін Св. Юзафа рамесніка
18.00 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ

02.05 ІV ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ  
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша, Адарацыя і Літанія да НПМ
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша