Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

MukiPana28.03 - 03.04.2021 г.

Тыдзень, які надыйшоў, называецца Вялікім Тыднем таму, што падчас яго будзем святкаваць найвялікшую хрысціянскую ўрачыстасць – Пасху, паводле наступнага раскладу:

1 красавіка (чц): 20.00 – Св. Імша Вячэры Панскай. Пасля літургіі

2 красавіка (пт): 20.00 – Св. Літургія Мукі Пана.

3 красавіка (сб): 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 – асвячэнне велікодных страваў;
                         22.00 – Святая Літургія Пасхальнай Вігіліі;

4 красавіка (ндз): 12.00, 18.00 – Св. Імша ва Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана;

5 красавіка (пн): 7.00, 19.00 – Св. Імша (другі дзень святаў).

 

2. У Вялікую Пятніцу абавязковым з’яўляецца захаванне сціслага посту (г. зн. на працягу дня дазваляецца з’есці тры пасілкі: адзін дасыта і два сціплыя) і ўстрыманне ад мясных страў.

 

3. На Св. Літургію Пасхальнай Вігіліі запрашаем прыйсці са свечкамі, якія можна будзе набыць таксама ў нашым кіёску.

 

4. Усе сабраныя сёння падчас Св. Імшаў ахвяраванні будуць прызначаныя на патрэбы Вышэйшай Духоўнай Семінарыі.

 

5. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.

 

6. У аўторак 30.03 вечарам пасля Св. Імшы адбудзецца генеральнае прыбіранне нашай капліцы перад святамі.

 

7. Вялікі дзякуй за кожную дапамогу. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.

 

8. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

 

29.03 ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК

7.00 – Св. Імша

30.03 ВЯЛІКІ АЎТОРАК

18.30 – Нешпары за памерлых

19.00 – Св. Імша

31.03 ВЯЛІКАЯ СЕРАДА

18.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец.

19.00 – Св. Імша

01.04 ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР

20.00 – Св. Імша Вячэры Панскай

02.04 ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА

20.00 – Літургія Мукі Пана

03.04 ВЯЛІКАЯ СУБОТА

12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 – асвячэнне велікодных страваў

22.00 – Св. Літургія Пасхальнай Вігіліі

04.04 ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

12.00 – Св. Імша

18.00 – Св. Імша

05.04 ПАНЯДЗЕЛАК – Першы дзень святаў

7.00 – Св. Імша

19.00 – Св. Імша