Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017 iv zvycz njadz31.01 - 06.02.2021 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

2 лютага (аўторак) – Свята Ахвяравання Пана

3 лютага (серада) – Успамін Св. Блажэя

5 лютага (пятніца) – Успамін Св. Агаты

6 лютага (субота) – Успамін Св. Паўла Міккі і паплечнікаў

 

1. У аўторак 2 лютага дзве Св. Імшы: 7.00 і 19.00.

 

2. Трывае каляда ў нашай парафіі. Жадаючых запрасіць у свой дом святара просім запісвацца ў закрыстыі.

 

3. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

4. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.

 

5. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць удзел у Фацімскім ружанцы (пачатак – у 18.00), а таксама Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

6. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святой Імшы ў 9.30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

7. Вялікі дзякуй за ўборку нашай капіцы і ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі.

 

8. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

 

01.02 ПАНЯДЗЕЛАК

7.00 – Св. Імша

02.02 АЎТОРАК – Свята Ахвяравання Пана

7.00 – Св. Імша

18.30 – Нешпары за памерлых

19.00 – Св. Імша

03.02 СЕРАДА - Успамін Св. Блажэя

18.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец.

19.00 – Св. Імша

04.02 ЧАЦВЕР- першы чацвер месяца

18.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец.

19.00 – Св. Імша, навэнна да Св. Уршулі.

05.02 ПЯТНІЦА – Успамін Св. Агаты

18.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец.

19.00 – Св. Імша

06.02 СУБОТА – Успамін Св. Паўла Мікі і паплечнікаў

18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец.

19.00 – Св. Імша

07.02 V ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

9.00 – Гадзінкі да НПМ

9.30 – Св. Імша, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

12.00 – Св. Імша

18.00 – Св. Імша