Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

IIIAdvent13.12 - 19.12.2020 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

14 снежня (панядзелак) – Успамін Св. Яна ад Крыжа.

 

1. Сення мы распачалі парафіяльные рэкалекцыі, якія вядзе а. Ілля Саўчанка МІС. Яны працягнуцца ў панядзелак і аўторак, таму ў гэтыя дні адбудуцца Імшы вечарам у 19.00.

 

2. Падчас Адвэнту адбываюцца раратнія Св. Імшы, серада – у 7.00 і ў суботу а 19.00.

 

3. Кожны аўторак вечарам пасля Св. Імшы ў нашай парафіі адбываюцца Нешпары за памерлых. Запрашаем да супольнай малітвы і заахвочваем прыносіць імены вашых памерлых.

 

4. У кіёску можна набыць календары на 2021 год, свечкі Карытас, а таксама аплаткі, якія можна набыць за ахвяру.

 

5. Вялікі дзякуй тым, хто дапамагаў прыбіраць нашую капліцу. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

 

6. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

 

14. ПАНЯДЗЕЛАК - Успамін Св. Яна ад Крыжа.

18.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец.

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай.

15. АЎТОРАК

18.30 – Нешпары за памерлых

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай.

16. СЕРАДА

7.00 – Рараты

17. ЧАЦВЕР

18.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец.

19.00 – Св. Імша

18. ПЯТНІЦА

18.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец.

19.00 – Св. Імша

19. СУБОТА

18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19.00 – Рараты

20. НЯДЗЕЛЯ – ІV Нядзеля Адвэнту

9.00 – Гадзінкі да НПМ

9.30 – Св. Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

12.00 – Св. Імша

18.00 – Св. Імша