Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

IAdvent29.11 - 05.12.2020 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

30 лістапада (панядзелак) – Свята Св. Андрэя, Апостала

3 снежня (чацвер) – Успамін Св. Францішка Ксавэрыя.

 

2. Распачынаем АДВЭНТ – час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана Езуса Хрыста. Падчас Адвэнту будуць адбывацца раратнія Св. Імшы, у панядзелкі і серады – у 7.00 і ў суботу а 19.00.

 

3. Кожны аўторак вечарам пасля Св. Імшы ў нашай парафіі адбываюцца Нешпары за памерлых. Запрашаем да супольнай малітвы і заахвочваем прыносіць імены вашых памерлых.

 

4. 3 снежня – першы чацвер месяца. Запрашаем на Навэнну праз заступніцтва Св. Уршулі.

 

5. 4 снежня – першая пятніца месяца. Адбудзецца набажэнства да Сэрца Езуса.

 

6. 5 снежня – першая субота месяца. У 18.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Фацімскае Набажэнства.

 

7. У суботу, 5 снежня ў 9.00 адбудзецца суботнік. Запрашаем мужчын дапамагчы ўсталяваць агароджу з боку “Максімуса”.

 

8. Вялікі дзякуй тым, хто дапамагаў прыбіраць нашую капліцу. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

 

9. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

 

30.11 ПАНЯДЗЕЛАК - Свята Св. Андрэя, Апостала.
7.00 – Рараты

1.12 АЎТОРАК
18.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец.
19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых

2.12 СЕРАДА
7.00 – Рараты

3.12 ЧАЦВЕР - Успамін Св. Францішка Ксавэрыя.
18.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец.
19.00 – Св. Імша, Навэнна праз заступніцтва Св. Уршулі.

4.12 ПЯТНІЦА – першая Пятніца месяца.
18.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец, Літанія да Сэрца Езуса.
19.00 – Св. Імша

5.12 СУБОТА – першая субота месяца.
18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Фацімскае Набажэнства.
19.00 – Рараты

6.12 НЯДЗЕЛЯ – ІІ Нядзеля Адвэнту
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша