Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017xxxi zvycz njadz01.11 - 07.11.2020 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

1 лістапада (нядзеля) – Урачыстасць Усіх Святых

2 лістапада (панядзелак) – Успамін усіх памерлых вернікаў

4 лістапада (серада) – Успамін Св. Караля Барамэя

 

1. Заўтра ва Ўспамін усіх памерлых вернікаў будзе дзве Імшы: 7.00 і 19.00. Таксама заўтра распачынаем актаву малітваў за нашых памерлых. Маліцца будзем кожны дзень пасля Імшы Нешпарамі за памерлых.

 

2. У наступную нядзелю 8 лістапада ў 14.00 адбудзецца малітва за памерлых на Сухараўскіх могілках. Традыцыйна збіраемся ля цэнтральнага ўваходу (з боку вул. Янкоўскага). За наведванне могілак з 1 па 8 лістапада, пры выкананні звычайных умоў, можна атрымаць поўны адпуст, які ахвяруецца толькі за памерлых.

 

3. Вялікі дзякуй тым, хто дапамагаў прыбіраць нашую. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

 

4. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

02.11 ПАНЯДЗЕЛАК – Успамін усіх памерлых вернікаў.

7.00 – Св. Імша

19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых

03.11 АЎТОРАК

19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых

04.11 СЕРАДА - Успамін Св. Караля Барамэя.

19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых

05.11 ЧАЦВЕР

19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых

06.11 ПЯТНІЦА

19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых

07.11 СУБОТА

19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых

08.11 ХХХІІ Звычайная нядзеля.

9.00 – Гадзінкі да НПМ

9.30 – Св. Імша

12.00 – Св. Імша

19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых