Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017xxx zvycz njadz25.10 - 31.10.2020 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

28 кастрычніка (чацвер) – Свята Св. Сымона і Юды, апосталаў.

 

1. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі адбываюцца з аўторку па суботу ў 18.30, перад кожнай Святой Імшой. У чацьвер асаблівым чынам запрашаем на ружанец дзяцей. У чацьвер Св. Імша ў 18.30 і пасля ее ружанец з удзелам дзяцей.

 

2. Набліжаецца пачатак лістапада – час, прысвечаны ў Касцёле малітве за памерлых. Заахвочваем да таго, каб да надыходу Урачыстасці Усіх Святых і Дня ўспаміну памерлых прыбраць магілы вашых блізкіх і паклапаціцца, каб на кожнай магіле былі адмысловыя знічы і кветкі. У парафіі мы таксама будзем маліцца за нашых памерлых. Карткі для ўпісання іх імёнаў можна ўзяць на дошцы аб’яваў.

 

3. Наступная нядзеля, 1 лістапада – успамін Усіх Святых. Таксама гэта першая нядзеля месяца, таму пасля Імшы на 9.30 адбудзецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта.

 

4. Вялікі дзякуй тым, хто дапамагаў у суботу прыбраць нашую капліцу і тэрыторыю вакол яе. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

 

5. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

26.10 ПАНЯДЗЕЛАК

7.00 – Св. Імша

27.10 АЎТОРАК

18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец

19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых

28.10 СЕРАДА

18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец

19.00 – Св. Імша

29.10 ЧАЦВЕР – Свята Св. Сымона і Юды, апосталаў

18.30 – Св. Імша

19.00 – ружанец з удзелам дзяцей

30.10 ПЯТНІЦА

18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец

19.00 – Св. Імша

31.10 СУБОТА

18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец

19.00 – Св. Імша

1.11 УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ

9.00 – Гадзінкі да НПМ

9.30 – Св. Імша, Адарацыя

12.00 – Св. Імша

18.00 – Св. Імша