Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017xxviii zvycz njadz11.10 - 17.10.2020 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

15 кастрычніка (чацвер) – Успамін Св. Тэрэзы ад Езуса

17 кастрычніка (субота) – Успамін Св. Ігнацыя з Антыёхіі

 

1. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі адбываюцца з аўторку па суботу ў 18.30, перад кожнай Святой Імшой. У чацьвер асаблівым чынам запрашаем на ружанец дзяцей. У чацьвер Св. Імша ў 18.30 і пасля ее ружанец з удзелам дзяцей і навэнна да св. Уршулі.

 

2. У панядзелак 19 кастрычніка ў 18.30 у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры на вул. Серафімовіча 19, адбудзецца ружанцовая малітва для дзяцей і іх бацькоў, з удзелам бп. Юрыя Касабуцкага. Малітва будзе праходзіць на вуліцы, варта цёпла апрануцца і ўзяць з саьой ліхтарык.

 

3. Першая Камунія ў нашай парафіі плануецца на 22 лістапада.

 

4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы і за прынесеныя кветкі. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

 

5. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

 

12.10 ПАНЯДЗЕЛАК

7.00 – Св. Імша

 

13.10 АЎТОРАК

18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец

19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых

 

14.10 СЕРАДА

18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец

19.00 – Св. Імша

 

15.10 ЧАЦВЕР - Успамін Св. Тэрэзы ад Езуса

18.30 – Св. Імша

19.00 – ружанец з удзелам дзяцей

 

16.10 ПЯТНІЦА

18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец

19.00 – Св. Імша

 

17.10 СУБОТА - Успамін Св. Ігнацыя з Антыёхіі

18.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец

19.00 – Св. Імша

 

18.10 ХХVІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

9.00 – Гадзінкі да НПМ

9.30 – Св. Імша, Ружанец

12.00 – Св. Імша

18.00 – Св. Імша