Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017xviii zvycz njadz02.08 - 09.08.2020 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

4 жніўня (аўторак) – Успамін Св. Яна Марыі Віянэя.

6 жніўня (чацвер) – Свята Перамянення Пана.

8 жніўня (субота) – Успамін Св. Дамініка.

 

1. Трэцяя змена летніка “Летуценнік” - адпачынак з Богам на базе Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра (г. Мінск, вул. Серафімовіча,19) запрашае з 17 да 21 жніўня 2020 для дзяцей ад 6 да 9 гадоў і з 24 да 28 жніўня для дзяцей ад 10 да 15 гадоў. Ахвяраванне без уліку экскурсій з трыма пасілкамі складае ад 65.00 за аднаго ўдзельніка.Часы знаходжання ў летніку: ад 8.30 да 18.30.

 

2. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

3. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.

 

4. Запрашаем прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашай капліцы.

 

5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы і за прынесеныя кветкі. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

 

6. Расклад набажэнстваў на тыдзень:

 

ПАНЯДЗЕЛАК  7.00 – Св. Імша

АЎТОРАК - Успамін Св. Яна Марыі Віянэя.

           19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых

СЕРАДА     19.00 – Св. Імша

ЧАЦЬВЕР - Свята Перамянення Пана.

           19.00 – Св. Імша, навэнна да Св. Уршулі

ПЯТНІЦА – першая пятніца месяца

           19.00 – Св. Імша, літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса

СУБОТА – Успамін Св. Дамініка.

           19.00 – Св. Імша

ХІХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

            9.00 – Гадзінкі да НПМ

            9.30 – Св. Імша

           12.00 – Св. Імша

           20.00 – Св. Імша