Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

Velikodnaja niadzelia724.05 - 30.05.2020 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

26 мая (аўторак) – Успамін Св. Філіпа Нэры

29 мая (пятніца) – Успамін Св. Уршулі Ледухоўскай

31 мая (нядзеля) – Нядзеля Спаслання Духа Святога

 

1. Запрашаем у маі на “маёвыя набажэнствы”: у панядзелкі – пасля Св. Імшы ў 7.00, у астатнія дні тыдня – пасля Св. Імшы ў 19.00, у нядзелі – у 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

2. Ад 1-га чэрвеня ў нашай парафіі будуць адпраўляцца Св. Літургіі паводле летняга раскладу:

панядзелак – 7.00;

з аўторку па суботу – 19.00;

нядзеля – 9.30, 12.00 і 20.00.

 

3. Просьба да мужчын нашай парафіі дапамагчы ў кашэнні травы на нашай тэрыторыі.

 

4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

 

5. Расклад набажынстваў на тыдзень.

ПАНЯДЗЕЛАК 7.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ

АЎТОРАК – Успамін Св. Філіпа Нэры
          18.45 – Літанія да НПМ
          19.00 – Св. Імша, Нешпары за памерлых

СЕРАДА    19.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ

ЧАЦЬВЕР   19.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ

ПЯТНІЦА – Успамін Св. Уршулі Ледухоўскай
          19.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ

СУБОТА    19.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ

НЯДЗЕЛЯ СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА
           9.00 – Гадзінкі да НПМ
           9.30 – Св. Імша, Літанія да НПМ,
          12.00 – Св. Імша, Літанія да НПМ
          18.00 – Св. Імша