Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017 vii zvycz njadz23.02 - 29.02.2020 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

26 лютага – Пепельная Серада

1 сакавіка – І Нядзеля Вялікага Посту

 

1. Яшчэ трывае каляда ў нашай парафіі. Жадаючых запрасіць у свой дом святара просім запісвацца ў закрыстыі.

 

2. 25 лютага (аўт) запрашаем на святкаванне Дня Роднай Мовы, якое распачнецца ў 18.00 у Хрысціанскім Сацыяльным Цэнтры на вул. Серафімовіча 19. У праграме канцэрт Змітра Вайцюшкевіча.

 

3. 26 лютага (ср) – ПЕПЕЛЬНАЯ СЕРАДА. У гэты дзень абавязковым з’яўляецца захаванне сціслага посту (г. зн. на працягу дня дазваляецца з’есці тры пасілкі (адзін дасыта і два сціплыя), трэба ўстрымацца ад мясных страў).

 

4. У сераду (26 лютага) будуць служыцца дзве Св. Імшы ў 7.00 і 19.00.

 

5. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 18.30, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое будзе распачынацца ў 19.00.

 

6. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час будуць адбывацца ў нядзелі ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

7. 2 сакавіка (сб) запрашаем у 10.00 на суботнік.

 

8. Вялікі дзякуй за ўборку нашай капіцы і за ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі.