Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017 ii zvycz njadz19.01 - 25.01.2020 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

21 студзеня – Успамін Св. Агнешкі

24 студзеня – Успамін Св. Францішка Сальскага

25 студзеня – Свята Навяртання Св. Апостала Паўла

 

1. Трывае каляда ў нашай парафіі. Жадаючых запрасіць у свой дом святара просім запісвацца ў расклад душпастырскіх адведзін.

 

2. 50 гадоў таму па ініцыятыве Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ў Каталіцкім Касцёле ўпершыню быў праведзены Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Сёння гэта ўжо традыцыйнае «свята» экуменізму. Кожны год, з 18 да 25 студзеня, хрысціяне розных канфесій ва ўсім свеце збіраюцца разам на экуменічных набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых мерапрыемствах. Сёлета тыдзень прысвечаны тэме “Імкніся да справядлівасці”. 25 студзеня, на заканчэнне тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, у мінскім катэдральным касцёле пройдзе супольнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных веравызнанняў. Пачатак – у 18.30.

 

3. Сення пасля Св. Імшы на 18.00, запрашаем на Калядны канцэрт з удзелам дзяцей.

 

4. Вялікі дзякуй за ўборку нашай капіцы і ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі.