Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

NSvSiam29.12 - 04.01.2020 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

1 студзеня – Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі

 2 студзеня - Успамін Св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага

3 студзеня – Успамін Найсвяцейшага Імя Езуса

 

1. 31 студзеня Св. Імша адбудзецца ў 19.00 пасля яе набажэнства на заканчэнне каляндарнага года.

 

2. Просім запісвацца ў графік дыжурства ў навагоднюю ноч.

 

3. У сераду (1 студзеня) ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі Імшы будуць адпраўляцца ў 12.00 і 18.00.

 

4. 2 студзеня – першы чацьвер месяца. Запрашаем на Св. Імшу і навэнну праз заступніцтва Св. Уршулі.

 

5. 3 студзеня – першая пятніца месяца. Запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.

 

6. 4 студзеня – першая субота месяца. У 18.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Фацімскае Набажэнства.

 

7. 5 студзеня – першая нядзеля месяца. Адбудзецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пасля Св. Імшы на 9.30.

 

8. Вялікі дзякуй за ўборку нашай капіцы, упрыгожванне да святаў і ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі.