Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

IAdvent02.11 - 08.12.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

3 снежня (аўт) – успамін Св. Франіцшка Ксавэрыя;

7 снежня (cб) – успамін Св. Амброзія;

 

1. Распачынаецца АДВЭНТ – час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана Езуса Хрыста. Падчас Адвэнту раратнія Св. Імшы будуць адбывацца ў панядзелкі і серады ў 7.00, а таксама ў пятніцы ў 19.00.

 

2. Адвэнтовыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 6, 7 і 8 снежня. Рэкалекцыі правядзе кс. Канстанцін Анашка МІС. Рэкалекцыі пройдуць згодна з раскладам набажэнстваў у часе Адвэнту. Пад час Св. Імшаў прадугледжана рэкалекцыйная навука. За гадзіну да распачацця кожнага набажэнства будзе магчымасць споведзі.

 

3. 5 снежня – першы чацьвер месяца. Запрашаем на Св. Імшу і навэнну праз заступніцтва Св. Уршулі.

 

4. 6 снежня – першая пятніца месяца. Запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.

 

5. 7 снежня – першая субота месяца. У 18.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Фацімскае Набажэнства.

 

6. Вялікі дзякуй за ўборку нашай капіцы і ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі.