Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

NiadzeliaHrysta25.11 - 01.12.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

30 лістапада (cб) – Свята Св. Андрэя Апостала;

 

1. Усе ахвяраванні сабраныя ў сення, будуць прызначаныя на ўтрыманне Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску.

 

2. У наступную нядзелю распачынаем Адвэнт. Адвэнтовыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 6, 7 і 8 снежня. Рэкалекцыі будуць спалучаны з святкаваннем Урачыстасці Беззаганнага Зачацця НПМ, нашым парафіяльным адпустам. Дакладны расклад рэкалекцыйных навук будзе аб’яўлены ў наступную нядзелю.

 

3. Таксама наступная нядзеля – гэта першая нядзеля месяца, таму пасля Імшы на 9.30 адбудзецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

4. Вялікая просьба запісацца ў закрыстыі тых, хто гатовы дапамагчы з прыбіраннем у нашай капліцы.

 

5. Вялікі дзякуй за ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі і асаблівая ўдзячнасць ўсім, хто прыняў удзел у суботніку.