Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017xxx zvycz njadz27.10 - 03.11.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

28 кастрычніка (пн) – Свята Св. Сымона і Юды, апосталаў;

1 лістапада (пт) – Урачыстасць Усіх Святых;

2 лістапада (сб) – успамін усіх памерлых вернікаў;

 

1. У сераду 30 кастрычніка ў 19.30 адбудзецца арганізацыйная сустрэча для удзельнікаў ЭРМ і тых хто хацеў бы далучыцца да яго.

 

2. Сканчваецца месяц кастрычнік. У чацьвер запрашаем на апошні ружанец з удзелам дзяцей, які распачнецца а 19 гадзіне. Запрашаем асабліва дзяцей, якія хадзілі на працягу месяца на ружанец, бо для іх падрыхтаваны спецыяльныя падарункі.

 

3. 1 лістапада (Пт), ва Урачыстасць Усіх Святых, будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00. Таксама ў гэты дзень выпадае першая пятніца месяца, таму пасля вячаровай Св. Імшы адбудзецца набажэнства да Сэрца Езуса.

 

4. 2 лістапада (Сб), у Дзень успаміну памерлых вернікаў, распачынаем актаву (г. зн. восем дзён) малітвы за адыйшоўшых у вечнасць нашых блізкіх. Падчас актавы кожная Св. Імша будзе ахвяроўвацца ў іх інтэнцыі. Узгадванне імёнаў нашых памерлых будзе распачынацца за 20 хвілін да Св. Літургіі (у 18.40). Пасля Св. Імшы будзем маліцца нешпары за памерлых. 2 лістапада будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00.

 

5. 3 лістапада (нядзеля) у 14.00 адбудзецца малітва за памерлых на Сухараўскіх могілках. Традыцыйна збіраемся ля цэнтральнага ўваходу (з боку вул. Янкоўскага). За наведванне могілак з 1 па 8 лістапада, пры выкананні звычайных умоў, можна атрымаць поўны адпуст, які ахвяруецца толькі за памерлых.

 

6. У наступную нядзелю, першую нядзелю месяца, пасля ўсіх Св. Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

7. Набліжаюцца школьныя канікулы падчас якіх катэхэзы для дзяцей не будзе. На заняткі запрашаем 13, 14 і 17 лістапада.

 

8. Пад час асенніх канікул у нашай парафіі будзе зарганізаваны лагер для дзяцей ад 1 по 11 класы. Распачнецца 1-га і працягнецца 4 – 6 лістапада, у Сацыяльным Цэнтры па вул. Серафімовіча 18 (ст. м. Пралетарская). Тэма: “Гісторыя рода праз гісторыю народа”, на аўторак запланаваны выезд на радзіму Якуба Коласа ў Мікалаеўшчыну. Кошт удзелу: 25 р. + 10р. кошты квіткоў у музеі. Запісы ў закрыстыі.

 

9. Вялікі дзякуй за ўсе ахвяраванні на патрэбы парафіі і за вашую дапамогу і працу.