Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

2017xxix zvycz njadz13.10 - 19.10.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 

1. Кастрычнік – гэта месяц, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія адбываюцца ад аўторку па суботу ў 18.30. У чацьвер запрашаем на ружанец з удзелам дзяцей, які распачнецца а 19 гадзіне. Таксама ў нядзелю молімся на ружанцы пасля Імшы ў 9.30.

 

2. Набліжаецца пачатак лістапада – час, прысвечаны ў Касцёле малітве за памерлых. Заахвочваем да таго, каб да надыходу Урачыстасці Усіх Святых і Дня ўспаміну памерлых прыбраць магілы вашых блізкіх і паклапаціцца, каб на кожнай магіле былі адмысловыя знічы і кветкі. У парафіі мы таксама будзем маліцца за нашых памерлых. Карткі для ўпісання іх імёнаў можна ўзяць на дошцы аб’яваў.

 

3. 1 лістапада (Пт), ва Урачыстасць Усіх Святых, будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00.

 

4. 2 лістапада (Сб), у Дзень успаміну памерлых вернікаў, распачынаем актаву (г. зн. восем дзён) малітвы за адыйшоўшых у вечнасць нашых блізкіх. Падчас актавы кожная Св. Імша будзе ахвяроўвацца ў іх інтэнцыі. Узгадванне імёнаў нашых памерлых будзе распачынацца за 20 хвілін да Св. Літургіі (у 18.40). Пасля Св. Імшы будзем маліцца нешпары за памерлых. 2 лістапада будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00.

 

5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы і дапамагаў у працах на будове. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.