Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
29.09 - 05.010.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
30 верасня (пн) – успамін св. Гераніма;
1 кастрычніка (ат) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус;
2 кастрычніка (ср) – успамін св. Анелаў Ахоўнікаў;
4 кастрычніка (пт) – успамін св. Францішка Асізскага;
1. У найбліжэйшую сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
2. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
3. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
4. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць удзел у Фацімскім ружанцы (пачатак – у 18.00), а таксама Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
5. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святой Імшы ў 9.30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
6. Кастрычнік – гэта месяц, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі будуць адбывацца з аўторку па суботу, пасля кожнай Святой Імшы. У чацьвер асаблівым чынам запрашаем на ружанец дзяцей. У чацьвер Св. Імша ў 18.30 і пасля ее ружанец з удзелам дзяцей і навэнна да св. Уршулі.
7. Запрашаем запісвацца на заняткі ў нашу нядзельную школу, расклад заняткаў знаходзіцца на дошцы аб’яваў.
8. З блаславення Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, у нашых парафіях збіраюцца подпісы пад лістом аб забароне прапаганды гомасэксуалізма непаўналетнім. Таму звяртаемся да Вас з просьбай падпісаць гэты ліст. Зрабіць гэта можна пасля Св. Імшы выходзячы з капліцы.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.