Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017xxii zvycz njadz01.09 - 07.09.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

3 верасня (ат) – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла

 

1. Сёння пасля кожнай Св. Імшы будзе ўдзяляцца адмысловае благаслаўленне дзяцей і прынесеных імі школьных прыладаў.

 

2. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.

 

3. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

4. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.

 

5. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

6. У наступную нядзелю (8 верасня), у Свята Нараджэння НПМ, паводле касцёльнай традыцыі, адбудзецца благаслаўленне зерня на сяўбу.

 

7. У гэтым годзе заняткі ў нашай нядзельнай школе будуць праводзіцца згодна з наступным планам:

  нядзеля                                нядзеля

  17.00 – дашкаляты (5-6 год) і 1 клас;  19.00 – 3 клас;

  17.00 – 2 клас;                        19.00 – 4 клас;

  19.00 – спатканне для студэнтаў (у капліцы);

 

  серада                                 чацвер

  16.00 – 5 клас;                        16.00 – 7 клас;

  17.00 – 6 клас;                        17.00 – 8 клас;

  18.00 – 9 клас;                        18.00 – 10 і 11 клас.

 

8. Падрыхтоўка да прыняцця Сакрамэнта Сужэнства будзе адбывацца з верасня па май. Просім не адкладаць яе на апошні момант.

 

9. Просім дарослых, якія жадаюць у гэтым годзе прыняць Сакрамэнт Канфірмацыі, звярнуцца ў закрыстыю.

 

10. Пачынаючы з гэтай нядзелі (1 верасня), у нашай парафіі будзе звычайны парадак Святых Літургій: у нядзелю – у 9.30, 12.00 і 18.00; у панядзелак – у 7.00, з аўторка па суботу – у 19.00.

 

11. Усе сабраныя сёння ахвяраванні будуць прызначаныя на духоўную семінарыю у Гродне.

 

12. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання святыні.

 

13. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.