Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

2017xvi zvycz njadz21.07 - 27.07.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

22 ліпеня (пн) – свята св. Марыі Магдалены;

23 ліпеня (ат) – свята св. Брыгіты,законніцы, апякункі Еўропы;

25 ліпеня (чц) – свята св. Якуба, Апостала;

26 ліпеня (пт) – успамін св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

2. У чацвер (25 ліпеня) адзначаем ўспамін св. Крыштафа, апекуна вадзіцеляў. Таму ў гэты дзень або ў наступную нядзелю (28 ліпеня) пасля кожнай Святой Імшы будзе адбывацца благаслаўленне аўтамабіляў.

 

3. Урачыстасці ў Росіцы ў гэтым годзе адбудуцца 2-3 жніўня. З нашай парафіі будзе арганізавана аўтобусная пілігрымка. Адказная – Рубінава Ірына (+375 44 709-03-01).

3 жніўня (субота) у парафіі не будзе Св. Імшы ў 19.00.

 

4. Запрашаем прыняць удзел таксама у пешых пілігрымках у Росіцу. Жадаючых просім запісвацца ў закрыстыі або ў адказных за пілігрымку:

Полацк – Росіца – 30.07-02.08, адказны – а. Аляксандр Жарнасек МІС (+375 29 713-02-33);

Друя – Росіца – 31.07-02.08, адказны – а. Канстанцін Гушча МІС (+375 44 4955054).

 

5. У гэтым годзе ў Івянцы 22-26 ліпеня пройдзе Музычная майстэрня, 26-28 ліпеня – Малітоўнае спатканне моладзі.

 

6. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.

 

7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксамаза ахвяраванні, складзеныя на парафіяльныя патрэбы.