Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

Velikodnaja niadzelia702.06 - 08.06.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

03.06 (пн) – успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў

05.06 (ср) – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка

 

1. Наступная нядзеля – Нядзеля Спаслання Духа Святога. Гэтай нядзеляй заканчваецца вялікодны перыяд і пачынаецца звычайны.

 

2. Ад сённяшняй нядзелі ў нашай парафіі будуць адпраўляцца Св. Літургіі паводле летняга раскладу:

панядзелак – 7.00;
з аўторку па чацвер – 19.00;
пятніца – 7.00;
субота – 19.00
нядзеля – 9.30, 12.00 і 20.00.

 

3. У наступную нядзелю, 9 чэрвеня ў 9.30 у нашай парафіі адбудзецца прыміцыйная імша кс. Артура Ляшнеўскага SDB. 8 чэрвеня адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Артура Ляшнеўскага, члена Таварыства св. Францішка Сальскага. Будучы прэзбітэр запрашае на свае урачыстасці і просіць аб малітве за яго.

 

4. Першая серада месяца – абмен таямніцамі ў коле жывога ружанца.

 

5. Першы чацвер месяца – молімся праз заступніцтва св. Уршулі.

 

6. Першая пятніца месяца – набажэнства да Найсвяцейшага сэрца Езуса.

 

7. Распачлі месяц чэрвэнь, месяц прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, таму запрашаем пасля кожнай святой імшы на Адарацыю і літанію да Сэрца Езуса.

 

8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.