Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

Velikodnaja niadzelia305.05 - 11.05.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае значных успамінаў або святаў.

 

1. Запрашаем у маі на “маёвыя набажэнствы”: у панядзелкі – пасля Св. Імшы ў 7.00, у астатнія дні тыдня – пасля Св. Імшаў, у нядзелі – у 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

2. У наступную нядзелю (12 мая) падчас Св. Імшы ў 09.30 у нашай парафіі адбудзецца Урачыстасць Першай Святой Камуніі. Паколькі спадзяемся, што на яе прыбудзе вялікая колькасць гасцей, просім парафіянаў прыйсці на Св. Імшы ў 12.00 і 18.00.

 

3. Сёння, пасля Св. Імшы ў 18.00, дзеці, якія падчас Вялікага Посту бралі ўдзел у Крыжовым Шляху, атрымаюць адмысловыя ўзнагароды.

 

4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.