Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

14.04 - 20.04.2019 г.

Palmovaja niaszeliaТыдзень, які надыйшоў, называецца Вялікім Тыднем таму, што падчас яго будзем святкаваць найвялікшую хрысціянскую ўрачыстасць – Пасху, паводле наступнага раскладу:

 

17 красавіка (ср):
18.30 – Св. Імша, 19.00 – Крыжовы Шлях;

18 красавіка (чц):
20.00 – Св. Імша Вячэры Панскай. Пасля літургіі – Адарацыя Езуса ў цямніцы;

19 красавіка (пт):
20.00 – Св. Літургія Мукі Пана. Пасля літургіі – усяночная Адарацыя (просім запісвацца ў графік);

20 красавіка (сб):
12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 – асвячэнне велікодных страваў;
У 12.00 асвячэнне страваў ажыццявіць бп Юры Касабуцкі
22.00 – Святая Літургія Пасхальнай Вігіліі;

21 красавіка (ндз):
12.00, 18.00 – Св. Імша ва Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана;

22 красавіка (пн):
7.00, 19.00 – Св. Імша (другі дзень святаў).

 

2. У Вялікую Пятніцу абавязковым з’яўляецца захаванне сціслага посту (г. зн. на працягу дня дазваляецца з’есці тры пасілкі: адзін дасыта і два сціплыя) і ўстрыманне ад мясных страў.

 

3. Усе ахвяраванні, сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана ў Вялікую Пятніцу прызначаюцца на патрэбы касцёла Гробу Пана ў Святой Зямлі.

 

4. На Св. Літургію Пасхальнай Вігіліі запрашаем прыйсці са свечкамі, якія можна будзе набыць таксама ў нашым кіёску.

 

5. На гэтым тыдні не будзе заняткаў і ў нашай нядзельнай школе. Запрашаем на катэхезы ў сераду 24 красавіка.

 

6. Усе сабраныя сёння падчас Св. Імшаў ахвяраванні будуць прызначаныя на патрэбы Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне.

 

7. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.

 

8. Запрашаем далучацца да акцыі “Незвычайныя святы” – святкаванне Пасхі ў духу Добрага Самараніна, у рамках якога можна будзе прыняць удзел у перажыванні Пасхальнага Трыдууму разам з інвалідамі-вазочнікамі ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры (вул. Серафімовіча, 19).

 

9. Вялікі дзякуй тым, хто ўчора прыняў удзел у перадсвяточным прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.