Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017 v zvycz njadz10.02 - 16.02.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

11 лютага (пн) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда

 

 1. Заўтра (11 лютага) адзначаем Сусветны дзень хворых, а таксама ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда – апякункі ўсіх хворых. Таму ў нашай парафіі заўтра будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00. Падчас літургій будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых.

 

2. У нашай парафіі працягваюцца душпастырскія адведзіны (каляда). Вялікі дзякуй за сардэчны і цёплы прыём. Жадаючыя на гэтым тыдні прыняць святара ў сваім доме могуць запісацца ў расклад каляды, які знаходзіцца ля ўваходу ў капліцу.

 

3. Запрашаем у пілігрымку ў Росіцу на дзень ушанавання памяці блаславёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якая адбудзецца ў наступную суботу (16 лютага). Падрабязная інфармацыя наконт пілігрымкі знаходзіцца на дошцы аб’яваў.

 

4. 15-17 лютага запрашаем прыняць удзел у рэкалекцыях на падставе духоўнасці св. Уршулі “Што сапраўды цябе непакоіць?”. Духоўныя практыкаванні пройдуць у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры. Пачатак – у пятніцу ў 19.00, заканчэнне – у нядзелю ў 14.00. Запісацца на рэкалекцыі можна па тэлефоне, які знаходзіцца на плакаце, змешчаным на дошцы аб’яваў.

 

5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на парафіяльныя патрэбы.