Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017 iv zvycz njadz03.02 - 09.02.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

5 лютага (ат) – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы;

6 лютага (ср) – успамін святых Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў.

 

1. Сёння (3 лютага) падчас Св. Імшаў можна будзе атрымаць адмысловае благаслаўленне ў гонар св. Блажэя для вызвалення ад хвароб горла і іншага зла.

 

2. 5 лютага (аўторак) ва ўспамін св. Агаты ў нашай парафіі будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы ў 7.00 і 19.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што гэтая святая з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам у небяспецы пажару. Таму падчас літургій будуць благаслаўляцца хлеб і вада, каб яны сталі дапамогай у захаванні нас ад розных небяспекаў, у прыватнасці ад бедства пажару.

 

3. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.

 

4. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях у 19.00 будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

5. У нашай парафіі трывае каляда. Жадаючыя запрасіць у свой дом святара могуць запісацца ў расклад душпастырскіх адведзін, які знаходзіцца ля ўваходу ў капліцу.

 

6. Запрашаем запісвацца ў пілігрымку ў Росіцу на дзень ушанавання памяці блаславёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Падрабязная інфармацыя аб пілігрымцы знаходзіцца на дошцы аб’яваў.

 

7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.