Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017xxvii zvycz njadz30.09 - 06.10.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

1 кастрычніка (пн) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла;

2 кастрычніка (ат) – успамін Анёлаў Ахоўнікаў;

4 кастрычніка (чц) – успамін св. Францішка Асізскага.

 

 1. У гэтым душпастырскім годзе адбыліся змены ў парадаку нядзельных набажэнстваў. Гадзіны імшаў застаюцца тыя ж, але, у сувязі з новым раскладам катэхэзаў, Святая Літургія для дзяцей і іх бацькоў пераносіцца з 12.00 на 18.00.

 

2. Кастрычнік – гэта месяц, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі з аўторку па суботу (за выключэннем панядзелка і пятніцы) будуць распачынацца ў 18.30. У пятніцы ў 19.00 асаблівым чынам запрашаем на ружанец дзяцей. Святая Імша ў кастрычніку ў пятніцы будзе адпраўляцца ў 18.30.

 

3. Запрашаем запісвацца на заняткі ў нашу нядзельную школу. Катэхезы адбываюцца ў капліцы ў класе альбо ў вагончыку.

 

4. Падрыхтоўка да прыняцця Сакрамэнта Сужэнства адбываецца з верасня па май. Просім не адкладаць яе на апошні момант.

 

5. У найбліжэйшую сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.

 

6. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

7. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.

 

8. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

9. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў, падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту адбудуцца ружанцовыя набажэнствы.

 

10.Запрашаем прыняць удзел у семінары для абаронцаў жыцця, які пройдзе 4–6 кастрычніка ў Цэнтры сям’і ў Мінску (вул. Прытыцкага, 107а).

 

11.Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.