Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

2017xvii zvycz njadz29.07 - 04.08.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

31 ліпеня (аўт) – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.

1 жніўня (ат) – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла.

4 жніўня (пт) – успамін св. Яна Марыя Віянэя, святара.

 

1. У гэтую нядзелю пасля кожнай Святой Імшы будзе адбывацца благаслаўленне аўтамабіляў з нагоды успаміну 25 ліпеня св. Крыштафа, апекуна вадзіцеляў.

 

2. Арганізоўваецца пілігрымка з нашай архідыяцэзіі на сустрэчу з Папам Францішкам у Літву. 22 верасня для моладзі (з 18 да 35 гадоў) ў Вільнюсе. 23-24 верасня ў Каўнасе, узрост неабмежаваны. Запісацца можна да 31 ліпеня ў закрыстыі.

 

3. Урачыстасці ў Росіцы ў гэтым годзе адбудуцца 3-4 жніўня. З нашай парафіі будзе арганізавана аўтобусная пілігрымка. Адказная – Смыковіч Людміла
(+375 33 601 78 50). Кошт – 35 руб.

 

4. Запрашаем прыняць удзел таксама у пешых пілігрымках у Росіцу. Жадаючых просім запісвацца ў закрыстыі або ў адказных за пілігрымку:

Полацк – Росіца – 31.07-03.08, адказны – а. Аляксандр Жарнасек МІС
(+375 29 713-02-33);

Друя – Росіца – 01.08-03.08, адказны – а. Канстанцін Анашка МІС
(+375 33 3708819).

 

5. У найбліжэйшую сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.

 

6. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

7. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.

 

8. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

9. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

10. Вялікі дзякуй за кветкі і просім прыносіць іх для ўпрыгожвання нашай святыні.

 

11. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.