Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

2017xvi zvycz njadz22.07 - 28.07.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

23 ліпеня (пн) - свята, св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы

25 ліпеня (ср) - свята св. Якуба, Апостала

26 ліпеня (чц) - успамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

1. У сераду 25 ліпеня адзначаем ўспамін св. Крыштафа, апекуна вадзіцеляў. Таму ў гэты дзень або ў наступную нядзелю (29 ліпеня) пасля кожнай Святой Імшы будзе адбывацца благаслаўленне аўтамабіляў.

 

2. Арганізуецца пілігрымка з нашай архідыяцэзіі на сустрэчу з Папам Францішкам у Літву. 22 верасня для моладзі (з 18 да 35 гадоў) ў Вільнюсе. 23-24 верасня ў Каўнасе, узрост неабмежаваны. Запіс да 31 ліпеня ў закрыстыі.

 

3. Урачыстасці ў Росіцы ў гэтым годзе адбудуцца 3-4 жніўня. З нашай парафіі будзе арганізавана аўтобусная пілігрымка. Адказная – Смыковіч Людміла
(+375 33 601 78 50). Кошт – 35 руб.

 

4. Запрашаем прыняць удзел таксама у пешых пілігрымках у Росіцу. Жадаючых просім запісвацца ў закрыстыі або ў адказных за пілігрымку:

Полацк – Росіца – 31.07-03.08, адказны – а. Аляксандр Жарнасек МІС
(+375 29 713-02-33);

Друя – Росіца – 01.08-03.08, адказны – а. Канстанцін Анашка МІС
(+375 33 3708819).

 

5. Вялікі дзякуй за кветкі і просім прыносіць іх для ўпрыгожвання нашай святыні.

 

6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.