Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017 x zvyycz niadz10.06 - 16.06.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

11 чэрвеня (пн) – успамін св. Барнабы, апостала

13 чэрвеня (ср) – успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла.

 

 1. У чэрвені асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Запрашаем на “чэрвеньскія набажэнствы”, якія адбываюцца згодна з наступным раскладам:

з аўторку па чацвер – у 18.30;

у пятніцу – пасля Св. Імшы ў 7.00;

у суботу – у 18.30;

у нядзелі – у 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

2. Ад 1 чэрвеня ў нашай парафіі Св. Літургіі адпраўляюцца паводле летняга раскладу:

панядзелак – Св. Імшы няма;

з аўторку па чацвер – 19.00;

пятніца – 7.00;

субота – 19.00;

нядзеля – 9.30, 12.00 і 20.00.

 

3. 16 чэрвеня ў суботу ў 12.00 у Жодзіна адбудуцца святарскія пасвячэнні дыякана Канстанціна Гушчы МІС.

 

4. Будслаўскі фэст у гэтым годзе пройдзе 1-2 ліпеня пад дэвізам «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства». Падчас урачыстасцяў будзе адзначацца 20-годдзе каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай. Запрашаем запісвацца у пілігрымкі:

24.06 – 01.07 – Росіца – Будслаў;

27.06 – 01.07 – Мінск – Будслаў;

28.06 – 01.07 – Барысаў – Будслаў.

 

5. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.

 

6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.