Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Velikodnaja niadzelia713.05 - 19.05.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

14 мая (пн) – Свята св. Мацвея, Апостала;

16 мая (ср) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка;

18 мая (пт) – успамін св. Станіслава Папчынскага, законніка
                   (Заснавальніка Ордэна Айцоў Марыянаў)

 

1. Наступная нядзеля – Нядзеля Спаслання Духа Святога.

 

2. Сёння падчас Св. Імшы а 12 гадз. адбудзецца Урачыстасць І Святой Камуніі. Паколькі наступны тыдзень з’яўляецца “белым тыднем” – у панядзелак будуць служыцца дзве Св. Імшы ў 7.00 і 19.00.

 

3. Запрашаем у маі на “маёвыя набажэнствы”: у панядзелкі – пасля Св. Імшы ў 7.00, у астатнія дні тыдня – у 18.30, у нядзелі – у 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

4. 30 мая Св. Імшой ў 19.00 адзначым заканчэнне катэхетычнага года і першую гадавіну Святой Камуніі, а таксама папросім Божага благаслаўлення на час вакацый.

 

5. Вялікі дзякуй арганізатарам пілігрымкі ў Росіцу, дзе ўчора адбылася малітва за сем’і, якую ўзначаліў бп Алег Буткевіч.

 

6. Віншуем нашага парафіяніна Артура Ляшнеўскага SDB, які ўчора ў Кракаве у Салезіянскім Таварыстве з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага атрымаў дыяканскія пасвячэнні.

 

7. Запрашаем запісвацца ў летнікі, якія ў гэтым годзе пройдуць паводле наступнага раскладу: 3-9 чэрвеня – 2-4 клас (у Оршы), 10-16 чэрвеня – 5-7 клас (у Оршы), 9-14 ліпеня – моладзь (у Росіцы).

 

8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.