Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

Velikodnaja niadzelia606.05 - 12.05.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

10 мая (чц) – Урачыстасць Унебаўшэсця Пана

 

1. Запрашаем у маі на маёвыя набажэнствы: у панядзелкі – пасля Св. Імшы ў 7.00, у астатнія дні тыдня – у 18.30, у нядзелі – у 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

2. 29 красавіка падчас пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, пасля кансультацыі з Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, было прынята рашэнне аб дапаўненні тэксту Ларэтанскай Літаніі заклікам “Каралева Беларусі”.

 

3. 10 мая, ва Урачыстасць Унебаўшэсця Пана, у нашай парафіі будуць служыцца дзве Святыя Імшы ў 7.00 і 19.00.

 

4. У наступную нядзелю (13 мая) у 12.00 у нашай парафіі адбудзецца Урачыстасць Першай Святой Камуніі.

 

5. 12 мая (субота) запрашаем у пілігрымку ў Росіцу, дзе адбудзецца малітва за сем’і, якую ўзначаліць бп Алег Буткевіч. Малітоўная праграмма распачнецца ў 11.00.

 

6. 12 мая ў Кракаве з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага атрымае дыяканскія пасвячэнні наш парафіянін - клерык Артур Ляшнеўскі SDB, які прыналежыць да Салезіянскага Таварыства. Давяраючы яго Богу ў малітве, узгадваю, што кожны, хто ведае аб перашкодах, якія робяць немагчымым прыняцце пасвячэнняў, абавязаны сумленнем, каб паведаміць аб іх мясцовага пробашча.

 

7. Учора (5 мая) у 16.00 у нашай парафіі адбылася Урачыстасць Першай Святой Камуніі для старэйшых дзяцей і моладзі. Вялікі дзякуй усім тым, хто прычыніўся да яе падрыхтоўкі.

 

8. Запрашаем запісвацца ў летнікі, якія ў гэтым годзе пройдуць паводле наступнага раскладу: 3-9 чэрвеня – 2-4 клас (у Оршы), 10-16 чэрвеня – 5-7 клас (у Оршы), 9-14 ліпеня – моладзь (у Росіцы).

 

9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.