Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

Velikodnaja niadzelia529.04 - 05.05.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

1 мая (ат) – успамін св. Юзафа, рамесніка;

 2 мая (ср) – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла;

3 мая (чц) – Свята св. св. Філіпа і Якуба, Апосталаў;

 

1. Сёння ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (мікрараён Дзевятоўка) распачынаецца агульнабеларуская сустрэча моладзі. Тэма сустрэчы — «Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана» (Лк 1, 30).

 

2. Запрашаем у маі на маёвыя набажэнствы: у панядзелкі – пасля Св. Імшы ў 7.00, у астатнія дні тыдня – у 18.30, у нядзелі – у 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

3. У найбліжэйшую сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.

 

4. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

5. У пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

6. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

7. У наступную суботу (5 мая) у 16.00 у нашай парафіі адбудзецца Урачыстасць Першай Святой Камуніі для старэйшых дзяцей і моладзі.

 

8. 12 мая (субота) запрашаем у пілігрымку ў Росіцу, дзе адбудзецца малітва за сем’і, якую ўзначаліць бп Алег Буткевіч. Малітоўная праграмма распачнецца ў 11.00.

 

9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.